- Зоря Полтавщини. Громадсько-політична газета - http://www.old.zorya.poltava.ua -

“І будзе дарога доўгай…”

Нещодавно ми розповіли про презентацію нової поетичної збірки “Ад сэрца да сэрца – дарога…” української і білоруської письменниці Інни Снарської (Дідик). А сьогодні пропонуємо добірку віршів із цієї книги, щоб наші читачі самі мали змогу відчути, які близькі наші мови-посестри – українська й білоруська, які поетично красиві й милозвучні. 

* * *
“Хмары пахнуць трывогай, радзімай…”
К.Галчыньскі.
Чары-хмары і дарога…
Будзь ласкавы, Бог,
Да кавалачку зямнога
Раю ўсіх трывог.

Усіх сумных, усіх кволых
На маёй зямлі
Захіні і ветрам волі
Наталі палі.

Вечар. Хмары, як кудзеля.
Рай мой, пачакай,
Пакуль я ступлю з надзеяй
На сівы прычал.

І пякучы, і балючы,
Болем дарагі,
Кожнай кветкай ён навучыць,
Як скарыць снягі.
* * *
А дарогі старэюць, як людзі.
Вербалозамі горычы дзён
Зарастаюць магутныя грудзі,
І далоні чарнеюць, і цёрн
Аплятае стамлённыя ногі, –
Не ступіць, не спачыць, не ўзляцець.
Дарагія мае дарогі, вам цяпер
карацець.
Толькі б’ецца надзеяю сэрца,
Аж дрыжыць агнявая трава,
І гудзе пад нагамі вецер:
“Рана нам паміраць!”
Я іду па сівым дарогам
І малюся за кожны крок:
Я жывая – і дзякуй Богу,
А за мною ідзе сынок.
* * *
“…Дрэвы, карэнні якіх аплялі зямлю
І не адпускаюць…”
М.Скобла.
На чужыну нас дрэвы не пускаюць.
Калі ўжо лёсам стала чужына,
Старонкі вершаў вераю гартаюць,
Чакаюць нас звідна і да цямна.

А мы ідзем так доўга да Айчыны,
І вусцішна, і сілы не стае.
І толькі дрэвы неба нам адчыняць,
А потым крылы аддадуць свае.
* * *
У цябе я ўрастаю дрэвамі
З гнёздамі, пожнямі, ранкамі.
Будзеш адвеку крэўным,
Спеўным, світанкавым.

Урастаю травой і птушкамі,
Усімі сваімі пушчамі.
Ты ноччу мяне загушкаеш
І пацалуеш вусцішна.

Прарастаю ў табе дарогамі,
Пракавечнымі сцежкамі мглістымі,
Кожнай сваёй трывогаю,
Кожнай памылкай існаю.
Пераўтварэнні
Давай пабудзем вадою
На жаўруковай зарэ,
Ветрам над ціхай травою,
Смалой на карэ.

Давай пабудзем сусветам,
У жылах цякуць вякі,
Вуснамі жоўтай кветкі,
Сэрцам ракі.

Былі мы, і ёсць, і будзем
У далонях зямлі,
Закаханыя людзі,
Залатыя чмялі.
Музыка
“Тады чужое робіцца сваім…”
Л. Дранько-Майсюк.
Калі чужое робіцца сваім,
Ты мне заграй, заграй на акарыне,
Бо я, унучка вечнага Скарыны,
Жыву далёка ад сваёй зямлі.

Я палячу на поўнач. Зарапад –
Заручнік хрызантэмавых мелодзій.
Заграй на акарыне, любы брат,
І можа сэрца хрызантэму ўродзіць.

Лячу да Полацка, ён мой Ерусалім,
І адчуваю: кветка прарастае…
Тады чужое робіцца сваім.
Іграе акарына. Спіць Палтава.
* * *
Гэты дзень – спелы, як яблык,
Далоў трывогу, віват спакой, –
На снезе танцуюць анёлы радасці,
Бачу іх у вакно.

Хто сказаў, што людзі не ўмеюць
лётаць?
Я адваротнае дакажу –
Надзену на шыю каралі з лотаці,
Ступлю на мяжу.

Гэты дзень – крышталёвая
звонкая ваза.
Мне анёлак падасць руку…
І неба, роднае для адважных,
Пацалуе шчаку.
* * *
Поўня. Вялікае неба
Свеціць зарой адчайнай.
Стане ракою глеба,
Ўздыме ільды плячамі.

Зорцы свяціць паўночнай,
Радавацца, што жывая.
У крышталёвыя ночвы
Падае ключ ад Раю.

Ухаплю я надзею
Спраўнай сваёй рукою,
І адшукаю дзверы,
І паплыву ракою…

Інна СНАРСЬКА
Член Національної спілки
письменників України та
Спілки письменників Білорусі

Print Friendly, PDF & Email [1]